ААН заявіла пра дзясяткі загінулых падчас пратэстаў у Вэнэсуэле
У ходзе масавых пратэстаў у Вэнэсуэле загінулі ня менш за 40 чалавек. Пра гэта паведаміў у аўторак, 29 студзеня, прадстаўнік Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Рупэрт Колвіл. Больш за палову ахвяр былі застрэленыя сіламі, якія падтрымліваюць урад у Каракасе, дадаў Колвіл.
Паводле яго слоў, з пачатку пратэстаў па ўсёй краіне затрыманыя звыш 850 чалавек, у тым ліку 77 дзяцей. У прыватнасьці, 23 студзеня пад варту былі ўзятыя амаль 700 чалавек. Гэта найбольшая колькасьць затрыманьняў у Вэнэсуэле на працягу аднаго дня за апошнія 20 гадоў.
22 студзеня ў Каракасе й іншых гарадах краіны пачаліся акцыі пратэсту супраць Мадура. Праз суткі старшыня Нацыянальнай асамблеі (парлямэнт краіны) Вэнэсуэлы Хуан Гуайдо абвясьціў сябе часова выконваючым абавязкі прэзыдэнта. Ён падкрэсьліў, што ідзе на рызыкоўны крок, ратуючы Каракас ад «дыктатуры» і аднаўляючы канстытуцыйны парадак. У знак падтрымкі Гуайдо на вуліцы вэнэсуэльскай сталіцы выйшлі сотні тысячы яго прыхільнікаў.
Часовага кіраўніка Вэнэсуэлы Хуана Гуайдо прызналі ЗША, Арганізацыя амэрыканскіх дзяржаў (ААД), а таксама многія краіны Лацінскай Амэрыкі. Кіраўнік МЗС ФРГ Гайка Маас таксама заявіў, што Бэрлін падтрымлівае Нацыянальную асамблею Вэнэсуэлы і заклікае да правядзеньня новых сумленных прэзыдэнцкіх выбараў.

паводле dw.com/эж