Італія адмаўляецца прымаць карабель зь нелегальнымі мігрантамі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        25.01.2019 14:33
                    
                                 
                
                
                    Паводле італьянскага боку, экіпаж караблю намагаўся не дапусьціць вяртаньня ўцекачоў у Лібію.
                
                
                    
                        
radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд
                     
                
                
                
               
                
                          
Італія адмаўляецца прымаць карабель з эмігрантамі
Урад краіны ня хоча прымаць карабель з 47 эмігрантамі на борце, які належыць нямецкай няўрадавай арганізацыі. Аднак, судну было дазволена перачакаць вялікія хвалі ў італьянскі тэрытарыяльных водах ля берагоў Сыцыліі.
Тыдзень таму карабель «Sea Watch» узяў на борт 47 эмігрантаў ля Лібіі. Італьянскі бок адмаўляецца прымаць карабель, аргумэнтуючы гэта тым, што ўцекачы былі падабраныя ў водах, які знаходзяцца пад кантролем лібійскай берагавой аховы. Каманда караблю «Sea Watch» ня выходзіла на сувязь зь лібійскай берагавой аховай.
Паводле італьянскага боку, экіпаж караблю намагаўся не дапусьціць вяртаньня ўцекачоў у Лібію. Міністра транспарту Італіі Даніло Танінэлі, паведаміў што карабель парушыў міжнародныя дамоўленасьці.
На дадзены момант карабель «Sea Watch» знаходзіцца ля сыцылійскага порту ў Сыракузах.
Урад краіны ня хоча прымаць карабель з 47 эмігрантамі на борце, які належыць нямецкай няўрадавай арганізацыі. Аднак, судну было дазволена перачакаць вялікія хвалі ў італьянскі тэрытарыяльных водах ля берагоў Сыцыліі.
Тыдзень таму карабель «Sea Watch» узяў на борт 47 эмігрантаў ля Лібіі. Італьянскі бок адмаўляецца прымаць карабель, аргумэнтуючы гэта тым, што ўцекачы былі падабраныя ў водах, які знаходзяцца пад кантролем лібійскай берагавой аховы. Каманда караблю «Sea Watch» ня выходзіла на сувязь зь лібійскай берагавой аховай.
Паводле італьянскага боку, экіпаж караблю намагаўся не дапусьціць вяртаньня ўцекачоў у Лібію. Міністар транспарту Італіі Даніло Танінэлі, паведаміў што карабель парушыў міжнародныя дамоўленасьці. На дадзены момант карабель «Sea Watch» знаходзіцца ля сыцылійскага порту ў Сыракузах.
IAR/эж