Logo Polskiego Radia
Print

Папа Францішак распачаў Сусьветныя дні моладзі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.01.2019 14:14
Падчас цырымоніі Францішак заклікаў маладзёнаў прамовіць «так» ды прывесьці ў прамое дзеяньне сваю любоў да Хрыста.
Папа ФранцішакПапа ФранцішакPAP/EPA/ETTORE FERRARI

Папа Францішак распачаў Сусьветныя дні моладзі
Сьвяты айцец урачыста распачаў 34-тыя Сусьветныя дні моладзі, якія сёлета праходзяць у Панаме. Падчас цырымоніі Францішак заклікаў маладзёнаў прамовіць «так» ды прывесьці ў прамое дзеяньне сваю любоў да Хрыста.
У гарадзкім раёне Панамы пад назва Сінці-Костэра, што на беразе Ціхага акіяну, Сьвятога Айца віталі прадстаўнікі моладзі, а таксама панамскае духавенства.
Панамскі арцыбіскуп Хосэ Дамінга Улоа падзякаваў пантыфіку за абраньне Панамы арганізатарам 35-тых Сусьветных дзён моладзі. Паводле панамскага герарха, мноства маладзёнаў цэнтральна ды лацінаамэрыканскага рэгіёну, якія часьцяком церпяць галечу, маюць магчымасьць прыяднацца да вялікай падзеі.
У сваю чаргу Папа Францішак, падзякаваў маладым людзям за адданасьць і энтузіязм веры. Пантыфік падкрэсьліў, што Панама злучае ня толькі два акіяны, але і чалавечыя сэрцы.
34-тыя Сусьветныя дні моладзі ў Панаме прысьвечаны Найсьвяцейшай Дзеве Марыі. Польская дэлегацыя зьяўляецца самай шматлікай на гэтай сустрэчы. На Сусьветныя дні моладзі ў Панаму прыбыла каля 4 тысяч маладзёнаў з Польшчы.

Сьвяты айцец урачыста распачаў 34-тыя Сусьветныя дні моладзі, якія сёлета праходзяць у Панаме. Падчас цырымоніі Францішак заклікаў маладзёнаў прамовіць «так» ды прывесьці ў прамое дзеяньне сваю любоў да Хрыста.

У гарадзкім раёне Панамы пад назва Сінці-Костэра, што на беразе Ціхага акіяну, Сьвятога Айца віталі прадстаўнікі моладзі, а таксама панамскае духавенства.

Панамскі арцыбіскуп Хосэ Дамінга Ўлоа падзякаваў Францішку за абраньне Панамы арганізатарам 34-тых Сусьветных дзён моладзі. Паводле панамскага герарха, мноства маладзёнаў цэнтральна ды лацінаамэрыканскага рэгіёну, якія часьцяком церпяць галечу, маюць магчымасьць прыяднацца да вялікай падзеі.

У сваю чаргу Папа Францішак, падзякаваў маладым людзям за адданасьць і энтузіязм веры. Пантыфік падкрэсьліў, што Панама злучае ня толькі два акіяны, але і чалавечыя сэрцы.

34-тыя Сусьветныя дні моладзі ў Панаме прысьвечаны Найсьвяцейшай Дзеве Марыі. Польская дэлегацыя зьяўляецца самай шматлікай на гэтай сустрэчы. На Сусьветныя дні моладзі ў Панаму прыбыла каля 4 тысяч маладзёнаў з Польшчы.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт