2018 год быў у Іране годам подласьці
Amnesty International: Правы чалавека парушаюцца ў краіне ў беспрэцэдэнтных маштабах.
Тысячы арыштаваных актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў, сотні прысудаў, некалькі дзясяткаў забітых - праваабаронцы паведамляюць, што мінулы год быў для іранскіх дысыдэнтаў кашмарным, чытаем у выданьні „Gazeta Wyborcza”.
Сьпіс доўгі. Журналісты, юрысты, праваабаронцы, актывісты, якія змагаюцца за правы жанчын, рэлігійных і этнічных меншасьцяў, і нават прафсаюзы, якія патрабавалі паляпшэньня ўмоў працы - на думку экспэртаў Amnesty International у мінулым годзе іранскі рэжым асабліва моцна караў любога, хто асьмеліўся яму супрацьстаяць.
„2018 год будзе ўзгадацца ў гісторыі Ірану, як год подласьці. Улады жорстка давілі любыя праявы супраціву, парушаючы пры гэтым права на свабоду сходаў і праводзячы масавыя затрыманьні”, - кажа Філіп Лютэр, які ў арганізацыі займаецца Блізкім Усходам.
Экспэрты Amnesty International заклікаюць усе краіны, якія праводзяць дыялёг зь Іранам, каб яны выказалі свой супраціў у дачыненьні да парушэньняў правоў чалавека з боку ўладаў у Тэгеране, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз