Logo Polskiego Radia
Print

У Латвіі сфармаваны новы ўрад

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.01.2019 17:08
Кіраваць краінай будзе кааліцыя з пяці партый.
Foto: EPA/VALDA KALNINA Dostawca: PAP/EPA

Амаль чатыры месяцы пасьля выбараў у Латвіі ёсьць новы ўрад. Кіраваць краінай будзе кааліцыя з пяці партый, а на пасаду прэм'ера выбралі Крышʼяніса Карыньша. Стварэньне новага кабінэта падтрымаў латыскі парлямэнт.

Як адзначаюць латыскія СМІ, працэс фарміраваньня цяперашняга ўрада быў адзін з самых доўгіх за апошнія 27 гадоў. За ўрад Крышʼяніса Карыньша прагаласаваў 61 дэпутат, а 39 былі супраць.

Новы прэмʼер-міністар абвясьціў, што плянуе працягнуць рэформы сыстэмы мэдычнай аховы і правесьці зьмены ў фінансавай сыстэме Латвіі пасьля таго, як ейны аўтарытэт быў парушаны з-за скандалу, зьвязанага з адмываньнем грошай.

Спробы сфармаваць новы ўрад у Латвіі працягваліся з моманту абвяшчэньня вынікаў выбараў у кастрычніку мінулага года. На выбарах перамагла прарасейская партыя «Згода», здабыўшы ў парлямэнце 23 месцы са 100.

Тым ня менш, ніводная зь іншых партый не выказала жаданьне стварыць кааліцыю зь ім, таму цяпер групоўка застаецца ў апазыцыі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт