У Швэйцарыі адбываецца Сусьветны эканамічны форум
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.01.2019 13:38
У Давосе Польшча шукае інвэстараў, а Кітай заклікае да супрацоўніцтва.
Foto: EPA/GIAN EHRENZELLER Dostawca: PAP/EPA
Сусьветны эканамічны форум у Давосе зьяўляецца самай прэстыжнай сустрэчай у сьвеце палітыкаў, бізнэсмэнаў і журналістаў. Сёлета адной з тэмаў, што гучала ў Давосе, быў надыход глябальнага эканамічнага крызысу.
У зьвязку з гэтым кітайскі віцэ-прэзыдэнт Ван Цішань выступіў з заклікаў да супрацоўніцтва. Кітайскі палітык заявіў, што ў Пэкіне разьлічваюць на тое, што эканоміка краіны захавае высокія тэмпы разьвіцьця, нягледзячы на праблемы на сусьветных рынках.
Дзеля гэтага Пэкін хацеў бы залагодзіць гандлёвыя ды палітычныя канфлікты з ЗША. Кітайскі віцэ-прэзыдэнт сказаў у Давосе, што неабходна зьмяніць цяперашні канфрантацыйны тон у адносінах Вашынгтона з Пэкінам. "Эканоміка Кітая і ЗША ня могуць адзін без аднаго. Нашы адносіны павінны быць выгаднымі для абодвух бакоў, таму патрэбна супрацоўніцтва", – дадаў ён.
У сваю чаргу польскі прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі ў Давосе ўдзельнічаў у сустрэчах, зьвязаных з прыцягненьнем замежных інвэстараў у Польшчу. У якасьці прыкладаў польскі палітык распавёў пра праекты стварэньня апэратыўных цэнтраў у Польшчы такімі фірмамі як ABB, J. P. Morgan і Standard Chartered.
ПР/юл