Logo Polskiego Radia
Print

У Летуве ўзнагародзілі польскіх дзеячаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.01.2019 17:53
Ордэны і ўзнагароды былі прызнаныя прэзыдэнтам Польшчы яшчэ на пачатку сьнежня мінулага году.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

У Летуве ўзнагародзілі польскіх дзеячаў
Ордэны і ўзнагароды былі прызнаныя прэзыдэнтам Польшчы яшчэ на пачатку сьнежня мінулага году.
Грамадзкія актывісты, культурныя дзеячы й прадстаўнікі СМІ ў Летуве былі ўзнагароджаныя за ўклад у разьвіцьцё польска-летувіскага супрацоўніцтва. Цырымонія прайшла ў сядзібе польскай амбасады ў Вільні, то бок Палацы Пацаў.
Ордэны і ўзнагароды былі прызнаныя прэзыдэнтам Польшчы яшчэ на пачатку сьнежня мінулага году.
Ад імя Анджэя Дуды іх уручыў міністар з Канцылярыі прэзыдэнта Войцех Калярскі (Wojciech Kolarski). Паводле яго, урачыстасьць паказала, што кожны чалавек мае ўплыў на рэчаіснасьць, якая нас акружае.
„Узнагароджаныя асобы ўнесьлі вялікі ўклад у разьвіцьцё польскай культуры, гісторыі й польска-летувіскіх адносін”, - сказаў міністар.
Сярод узнагароджаных былі ня толькі палякі, якія жывуць у Летуве, але таксама летувісы, якія дзейнічаюць на карысьць разьвіцьця польскай культуры й польска-летувіскіх адносін.
Адным зь іх быў шматгадовы кіраўнік Летувіскага інстытуту літаратуры й фальклёру Міндаўгас Кветкаўскас, які два тыдні таму быў прызначаны міністрам культуры Летувы.
Сярод палякаў, якія пражываюць у Летуве ўзнагароджаныя былі, між іншым, галоўны рэдактар газэты „Kurier Wilenski” Робэрт Міцкевіч, апякунка Бэрнардынскіх могілках у Вільні Ядвіга Пяткевіч (Jadwiga Pietkiewicz), палітоляг Анджэй Пукшта (Andrzej Pukszto), лекар Крыстына Раткевіч (Krystyna Rotkiewicz) і журналіст партал Wilnoteka – Ян Вербель (Jan Wierbiel).
аз

Грамадзкія актывісты, культурныя дзеячы й прадстаўнікі СМІ ў Летуве былі ўзнагароджаныя за ўклад у разьвіцьцё польска-летувіскага супрацоўніцтва. Цырымонія прайшла ў сядзібе польскай амбасады ў Вільні, то бок Палацы Пацаў.
Ордэны і ўзнагароды былі прызнаныя прэзыдэнтам Польшчы яшчэ на пачатку сьнежня мінулага году.

Ад імя Анджэя Дуды іх уручыў міністар з Канцылярыі прэзыдэнта Войцех Калярскі (Wojciech Kolarski). Паводле яго, урачыстасьць паказала, што кожны чалавек мае ўплыў на рэчаіснасьць, якая нас акружае. „Узнагароджаныя асобы ўнесьлі вялікі ўклад у разьвіцьцё польскай культуры, гісторыі й польска-летувіскіх адносін”, - сказаў міністар.

Сярод узнагароджаных былі ня толькі палякі, якія жывуць у Летуве, але таксама летувісы, якія дзейнічаюць на карысьць разьвіцьця польскай культуры й польска-летувіскіх адносін.

Адным зь іх быў шматгадовы кіраўнік Летувіскага інстытуту літаратуры й фальклёру Міндаўгас Кветкаўскас, які два тыдні таму быў прызначаны міністрам культуры Летувы.

Сярод палякаў, якія пражываюць у Летуве ўзнагароджаныя былі, між іншым, галоўны рэдактар газэты „Kurier Wilenski” Робэрт Міцкевіч, апякунка Бэрнардынскіх могілках у Вільні Ядвіга Пяткевіч (Jadwiga Pietkiewicz), палітоляг Анджэй Пукшта (Andrzej Pukszto), лекар Крыстына Раткевіч (Krystyna Rotkiewicz) і журналіст парталу Wilnoteka – Ян Вербель (Jan Wierbiel).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт