Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне падае колькасьць палітуцекачоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.01.2019 13:28
Пра гэта сьведчыць зьніжэньне колькасьці заяваў на атрыманьне палітычнага прытулку.
Міністар унутраных спраў Нямеччыны Хорст Зеехофэр.Міністар унутраных спраў Нямеччыны Хорст Зеехофэр.PAP/EPA/ADAM BERRY

У Нямеччыне падае колькасьць палітуцекачоў
Пра гэта сьведчыць зьніжэньне колькасьці заяваў на атрыманьне палітычнага прытулку.
З 2015 году ў Нямеччыне рэгулярна зьніжаецца колькасьць заяваў на атрыманьне палітычнага прытулку. Пра гэта сьведчаць дадзеныя справаздачы аб міграцыі ў Нямеччыне, якую сёньня ў Бэрліне прэзэнтаваў кіраўнік нямецкага МУС.
У 2018 годзе замежнікі падалі амаль 186 тысяч заяваў, то бок на 16,5% менш, чым у папярэднім годзе. Толькі ў 2015 годзе ў Нямеччыне былі зарэгістраваныя 890 тысяч заяваў на атрыманьне палітычнага прытулку.
Паводле міністра ўнутраных спраў Нямеччыны Хорста Зеехофэра, скарачэньне колькасьці заяў сьведчыць аб тым, што міграцыйная палітыка нямецкага ўраду прыносіць спадзяваныя вынікі.
„Дзеля захаваньня гэтага кірунку трэба стварыць адзіную эўрапейскую сыстэмы па прадастаўленьні палітычнага прытулку й распрацаваць больш эфэктыўныя мэтады па дэпартацыі мігрантаў, якім раней было ў ім адмоўлена”, - сказаў Зеехофэр.
Міністар унутраных спраў таксама выказаў надзею на тое, што нямецкі парлямэнт хутка прыме новы закон, які прычыніцца да спрашчэньня легальнай міграцыі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт