Logo Polskiego Radia
Print

У Maлi здарыўся напад на сілы ААН

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.01.2019 15:45
У выніку атакі баевікоў загінулі 10 жаўнераў міратворчых сілаў.
Foto: EPA/YAHYA ARHAB Dostawca: PAP/EPA

Прынамсі дзесяць міратворцаў ААН былі забітыя на поўначы Малі ў баі з баевікамі, якія напалі на міратворчую базу недалёка ад горада Ад’ельгок. Яшчэ 25 жаўнераў ААН атрымалі раненьні – заявіў Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Забітыя жаўнеры былі з Чаду. Сярод тых, хто зьдзейсьніў напад, таксама ёсьць сьмяротныя ахвяры, але дакладная колькасьць яшчэ невядомая.

Кіраўнік міратворчай місіі ААН у Малі Махамат Салех Анадыф асудзіў напад і сказаў, што павінна быць «цьвёрдая і хуткая рэакцыя» на дадзенае злачынства з боку міжнароднай супольнасьці.

Міратворчыя сілы ААН знаходзяцца ў Малі з 2013 года, калі ў выніку францускага ўмяшаньня з краіны былі выціснутыя мусульманскія джыхадысты.

Кантынгент ААН у Малі налічвае больш за 13 тысяч вайскоўцаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт