ЗША выслалі ваенны карабель у Чорнае мора
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
20.01.2019 12:21
Акцыя ладзіцца дзеля падтрымкі саюзьнікаў ды забесьпячэньня рэгіянальнай стабільнасьці.
Foto: U.S. Navy photo by Morgan Over/defense.gov
Спачатку інфармацыю пра тое, што ваенны карабель ЗША накіроўваецца ў Чорнае мора, паведаміў і амбасадар Украіны ў ЗША Валерый Чалы. Потым прыйшло пацьверджаньне з Пэнтагону.
Камандаваньне 6-га флёту ВМС ЗША паведаміла, што ў Чорнае мора накіраваўся амэрыканскі эсьмінец USS Donald Cook (DDG-75). Цяпер карабель праходзіць Дарданэлы.
Вашынгтон заявіў, што акцыя ладзіцца ў рамках падтрымкі ВМС ЗША саюзьнікаў і партнэраў у агульных рэгіянальных інтарэсах, а таксама дзеля забесьпячэньня стабільнасьці на моры.
«Наш візыт прадэманструе ўзаемадзеяньне ВМС у дасягненьні агульных мэтаў бясьпекі ў гэтым рэгіёне», – адзначыў камандзір карабля Мэцью Паўэл.
ПР/юл