У Мэксыцы выбухнуў трубаправод
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
20.01.2019 10:45
Ахвярамі выбуху ў штаце Ідальга стала мінімум 76 чалавек.
Foto: PAP/EPA/OASA
Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 19 студзеня прыкладна ў 100 кілямэтрах на поўнач ад Мэхіка.
Дзяржаўная кампанія Petroleos Mexicanos (Pemex), якой належыць трубаправод, заявіла, што катастрофа адбылася з-за нелегальнай урэзкі ў трубу. Цягам апошніх месяцаў гэта была 10 спроба нелегальнай урэзкі.
Выбух адбыўся ў момант, калі там знаходзілася мноства людзей, у асноўным з блізкіх вёсак, якія набіралі паліва ў кантэйнэры.
У сувязі з трагедыяй у краіне пачала працу Нацыянальная камісія па надзвычайных сытуацыях. На месца накіравана войска. Мэксыканскі ўрад абвясьціў нацыянальную стратэгію змаганьня з крадзяжом паліва з трубапровадаў, якая штогод наносіць бюджэту страты ў памеры 3 мільярдаў даляраў.
ПР/юл