Logo Polskiego Radia
Print

Анкара мае намер стварыць зону бясьпекі ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.01.2019 13:24
Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.
Foto: EPA/TURKISH PRESIDENT PRESS OFFICE Dostawca: PAP/EPA.

Турэцкі лідар зазначыў, што правёў учора «пазытыўную» тэлефонная размову з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, падчас якой абвясьціў пра стварэньне 30-кілямэтровай зоны на поўдзень ад турэцка-сырыйскай мяжы.

У Анкары з задавальненьнем успрынялі заяву ЗША пра вывад дзьвюх тысяч амэрыканскіх салдат з Сырыі. ЗША ў Сырыі падтрымлівалі курдзкіх паўстанцаў, якіх туркі лічаць тэрарыстамі. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазаўчора напісаў на Тўітэры, што калі Турэччына ўдарыць па курдам, ЗША зьнішчаць яе эканамічна. Аднак, прэзыдэнт Эрдаган сказаў, што ў выніку ўчорашняй размовы ўдалося дасягнуць паразуменьня.

У Грамадзянскай вайне ў Сырыі, абедзьве краіны падтрымліваюць праціўнікаў сырыйскага прэзыдэнта Башара аль-Асада.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт