Харваты падпісалі вайсковую дамову з Польшчай
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.01.2019 14:01
М. Блашчак: Падпісаная дамова, якая складаецца з 25 элемэнтаў, дазволіць умацаваць вайсковую супрацу.
Марыюш Блашчак і Дамір Крстычэвіч.PAP/Jakub Borowski
Міністры абароны Польшчы і Харватыі падпісалі ў Загрэбе рамачную дамову, якая дапаможа пашыраць супольныя вайсковыя праекты. Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак падкрэсьліў, што падпісаная дамова, якая складаецца з 25 элемэнтаў, дазволіць умацаваць вайсковую супрацу.
Міністры таксама размаўлялі пра супрацу абаронных прамысловасьцяў абедзьвюх краін. Марыюш Блашчак падзякаваў за ранейшую супрацу з Польшчай, а асабліва за прысутнасьць харвацкіх жаўнераў у Польшчы.
Харвацкі міністар абароны Дамір Крстычэвіч сказаў, што падпісаная дамова сьведчыць пра інтэнсыфікацыю ўзаемнай супрацы. Ён дадаў, што польскія жаўнеры прымуць у гэтым годзе ўдзел у двух вучэньнях на тэрыторыі Харватыі.
У Польшчы ў рамках узмацненьня ўсходняга флянгу НАТО знаходзіцца 70 харватаў. Яны ўваходзяць у склад баявога батальёну, якім кіруюць амэрыканцы. Харвацкія жаўнеры абслугоўваюць самаходную ракетную артылерыйскую батарэю.

ав