Расейскае Міністэрства абароны хоча атрымаць згоду страляць у пасажырскія самалёты, якія парушылі паветраную прастору Расеі. Міністэрства такім чынам плянуе абараняць грамадзтва ад магчымых тэрарыстаў. Паводле выданьня «Известия», ужо гатовы праект пастановы ў гэтай справе. Дакумэнт знаходзіцца на этапе міжведамасных кансультацый.
Дакумэнт прадугледжвае зьбіцьцё пасажырскага самалёту ў выпадку, калі яго падзеньне можа прывесьці да экалягічнай катастрофы, масавай сьмерці людзей ці зьнішчэньня стратэгічнага аб’екту. Цяпер расейскі закон забараняе зьбіваць самалёты, калі на іх борце знаходзяцца пасажыры.
Паводле расейскіх экспэртаў, стары закон не адпавядае прынцыпам бясьпекі. Новы дакумэнт прадугледжвае, што паветранае судна, якое парушыла межы Расеі і пагражае бясьпецы, можа быць зьбіта пасьля папярэджаньня і спробаў прымусіць экіпаж прызямліцца.
У 2014 годзе, калі паявілася такая сытуацыя, армія зьвярнулася па распараджэньне непасрэдна да прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Трывога была адкліканая, бо аказалася, што тэрарыстам быў п’яны мужчына.

ав