Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейская камісія падтрымлівае плян адстрэлу дзікоў у Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.01.2019 11:32
«Гэта неабходны крок для абмежаваньня агрэсіўнага распаўсюджваньня афрыканскай чумы сьвіней».
Пратэст Зялёных пад польскім Сэймам.Пратэст Зялёных пад польскім Сэймам. PAP/Bartłomiej Zborowski

Эўрапейская камісія падтрымлівае плян адстрэлу дзікоў і хваліць польскія ўлады за прадпрынятыя крокі. «Гэта неабходны крок для абмежаваньня вельмі агрэсіўнага распаўсюджваньня ў апошнія месяцы афрыканскай чумы сьвіней у Польшчы і краінах ЭЗ, а таксама для абароны фэрмэраў і спажыўцоў», – сказаў RMF FM прадстаўнік Эўрапейскай камісіі.
Паводле яго, калі ня ўдасца затрымаць разьвіцьця АЧС у Польшчы, то цэламу ЭЗ можа пагражаць блякада гандлю сьвінінай з боку замежных партнэраў», – б’е трывогу адзін з чыноўнікаў ЭК.
Рашэньне польскіх уладаў, паводле Брусэля, зьяўляюцца згодным з правіламі і рэкамэндацыямі, прынятымі краінамі ЭЗ. Гаворка пра рэкамэндацыі ў справе «доўгатэрміновага кантролю над папуляцыяй дзікоў». У дакумэнце знаходзіцца дакладнае сьцьвярджэньне, што папуляцыя дзікоў у некаторых краінах «некантралявана» разьвілася і зьяўляецца важнай прычынай распаўсюду АЧС. Было ўзгоднена, што адным з эфэктыўных спосабаў змаганьня з вірусам зьяўляецца «адпаведны адстрэл дзікоў».

Эўрапейская камісія падтрымлівае плян адстрэлу дзікоў і хваліць польскія ўлады за прадпрынятыя крокі. «Гэта неабходны крок для абмежаваньня вельмі агрэсіўнага распаўсюджваньня ў апошнія месяцы афрыканскай чумы сьвіней у Польшчы і краінах ЭЗ, а таксама для абароны фэрмэраў і спажыўцоў», – сказаў RMF FM прадстаўнік Эўрапейскай камісіі.

Паводле яго, калі ня ўдасца затрымаць разьвіцьця АЧС у Польшчы, то цэламу ЭЗ можа пагражаць блякада гандлю сьвінінай з боку замежных партнэраў.

Рашэньне польскіх уладаў, паводле Брусэля, зьяўляюцца згодным з правіламі і рэкамэндацыямі, прынятымі краінамі ЭЗ. Гаворка пра рэкамэндацыі ў справе «доўгатэрміновага кантролю над папуляцыяй дзікоў». У дакумэнце знаходзіцца дакладнае сьцьвярджэньне, што папуляцыя дзікоў у некаторых краінах «некантралявана» разьвілася і зьяўляецца важнай прычынай распаўсюду АЧС. Было ўзгоднена, што адным з эфэктыўных спосабаў змаганьня з вірусам зьяўляецца «адпаведны адстрэл дзікоў».

У Польшчы ўзьнялася хваля пратэсту супраць плянаў адстрэлу дзікоў. Эколягі падкрэсьліваюць, што за распаўсюб АЧС адказвае чалавек, а дзікі патрэбныя для правільнага разьвіцьця экасыстэмы ў лясах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт