Камісія Эўрапейскага парлямэнту адхіліла нявыгадныя для Польшчы прапановы па перавозках
Транспартная камісія Эўрапейскага парлямэнта адхіліла непажаданыя для Польшчы прапановы па ўзмацненьні жорсткасьці міжнародных транспартных нормаў.
Раней ля будынка Эўрапейскага парлямэнта ў Брусэлі адбылася акцыя пратэсту перавозчыкаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку з Польшчы, супраць заплянаваных зьменаў.
Нагадаем, большасьць краін ЭЗ пагадзілася зрабіць больш жорсткім прававое рэгуляваньне міжнародных перавозак. Згодна з ім, кіроўцы грузавікоў павінны былі атрымліваць заробак і дадатак па стаўкам дзяржавы, у якой яны знаходзяцца ў трасе, а не па стаўкам дзяржавы, дзе знаходзіцца сядзіба іх фірмы.
На думку Польшчы, на практыцы гэта магло б азначаць павелічэньне выдаткаў і бюракратычных патрабаваньняў. Акрамя таго, польскія перавозчыкі баяліся, што новыя правілы прывядуць да банкруцтва польскіх фірм.

ав