Logo Polskiego Radia
Print

Брытанская паліцыя затрымала кіроўцу фуры з 27 нелагальнымі мігрантамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.01.2019 13:29
У апошнія тыдні вырасла колькасьць спробаў нелегальнага ўезду на тэрыторыю Вялікабрытаніі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Брытанская паліцыя ў графстве Стафардшыр арыштавала ўчора вечарам кіроўцу фуры, у якой перавозіліся 27 мігрантаў. У апошнія тыдні вырасла колькасьць спробаў нелегальнага ўезду на тэрыторыю Вялікабрытаніі.

Паліцыя праверыла фуру ў выніку паведамленьняў ад занепакоеных кіроўцаў іншых грузавых аўтамабіляў. Падчас акцыі з фуры выскачылі 27 чалавек, частка з іх спрабавала ўцячы з месца падзеі. Паліцыя затрымала ўсіх.

У цяперашні момант службы ацэньваюць сытуацыю гэтых людзей і плянуюць далейшую каардынацыю дзеяньняў з міграцыйнымі службамі.

Пад канец году брытанскія СМІ паінфармавалі пра рост колькасьці спробаў нелегальнай пераправы праз канал Ля-Манш ці ўезду на тэрыторыю краіны асоб без адпаведанага міграцыйнага статусу.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у 2018 годзе марскім шляхам у краіну спрабавала трапіць 539 чалавек, з чаго ажно 80% на працягу апошніх трох месяцаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт