Пэнітэнцыярная сыстэма Расеі - як гулаг
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
09.01.2019 15:29
Незалежныя СМІ паведамляюць пра катаваньне вязьняў і выключна жорсткія адносіны да іх.
pixabay.com/CC0 Public Domain
Выданьне «Rzeczpospolita» піша пра пэнітэнцыярную сыстэму Расеі. Расейская фэдэральная служба выкананьня пакараньняў мае вельмі дрэнную рэпутацыю. Праваабаронцы часта параўноўваюць месцы выкананьня пакараньняў з гулагам часоў Савецкага Саюзу. Незалежныя расейскія СМІ паведамляюць пра катаваньне вязьняў і выключна жорсткія адносіны да іх.
Дырэкцыя службы вырашыла палепшыць свой імідж, намесьнік галавы ўстановы Валерый Максіменка даў інтэрвію агенцтву Інтэрфакс, у якім заявіў, што існуе праблема «толькі паасобных супрацоўнікаў, ад якіх сыстэма хутка пазбываецца», а часы гулагаў даўно прайшлі. У сваю чаргу вядомы расейскі праваабаронца Леў Панамароў заяўляе, што ён можа назваць як мінімум 10 месцаў пазбаўленьня свабоды, дзе людзей катуюць, а нават забіваюць. У сеціве шмат запісаў, на якіх ахоўнікі катуюць вязьняў. Напрыклад, шырокі рэзананс выклікала зьбіцьцё вязьня ў яраслаўскай калёніі. Інцыдэнт зьняў адзін зь ахоўнікаў. Крымінальная справа супраць зьбіваючых яшчэ не закончылася.
Rzeczpospolita/нг