Брытанцы купляюць менш аўтамабіляў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.01.2019 17:11
На брытанскім рынку другі год запар фіксуецца спад прадажы.
Foto: pixabay.com/CC0
Асноўная прычына – гэта нявызначаная будучыня дызэльных рухавікоў, а таксама надыходзячы brexit.
У гэтым годзе ў Вялікабрытаніі было прададзена каля 2,4 мільёнаў аўтамабіляў, што на 300 тысяч менш, чым летась. Амаль на 1/3 зьменшылася продаж аўтамабіляў з дызэльным рухавіком. Гэта зьвязана, з аднаго боку, з ростам экалягічнай сьвядомасьці ў краіне, больш людзей занепакоеная ўзьдзеяньнем аўто на навакольнае асяродзьдзе. З другога боку, на гэта ўплываюць прапановы палітыкаў, каб абкласьці большым падаткам такія транспартныя сродкі. На 2 працэнты павялічылася колькасьць прададзеных электрычных ды гібрыдных аўтамабіляў.
У сваю чаргу вытворцы заяўляюць, што скарачэньне попыту зьвязана з няпэўненасьцю, выкліканую brexit-ам. У Вялікабрытаніі надалей пануе тупіковая сытуацыя, да гэтага часу не ведома, на якіх умовах краіна выйдзе з ЭЗ.
«Апошнія два гады мы бачым, як паступова зьмяншаецца ўпэўненасьць як сярод кліентаў, так і вытворцаў. Асабліва, калі гаворка ідзе пра такія дарагія рэчы, як аўтамабілі», – сказаў Майк Гоўз з Асацыяцыі аўтавытворцаў Вялікабрытаніі.
ПР/юл