Logo Polskiego Radia
Print

У Пэкіне пачаліся кітайска-амэрыканскія гандлёвыя перамовы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.01.2019 10:17
Гандлёвая вайна паміж КНР і ЗША пачалася пасьля таго, як 6 ліпеня гэтага году ў сілу ўступілі ўзаемныя павышаныя мытныя пошліны паміж краінамі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Пэкіне пачаліся кітайска-амэрыканскія гандлёвыя перамовы
У Пэкіне ў панядзелак, 7 студзеня, стартавалі гандлёвыя перамовы паміж ЗША й Кітаем.
У мінулую пятніцу ў КНР праінфармавалі, што амэрыканская дэлегацыя 7-8 студзеня наведае Кітай для правядзеньня гандлёвых перамоваў.
У 9.00 паводле мясцовага часу картэж з больш чым дзесяці машын на чале з аўтамабілем з нумарамі амбасады ЗША, а таксама з амэрыканскім сьцягам, прыбыў да будынка Міністэрства камэрцыі КНР.
Амэрыканскую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік гандлёвага прадстаўніка ЗША Джэфры Джэрыш. Акрамя таго, у ліку дэлегатаў – намесьнік міністра фінансаў ЗША па міжнародных справах Дэвід Малпас.
Гандлёвая вайна паміж Кітаем і ЗША пачалася пасьля таго, як 6 ліпеня гэтага году ў сілу ўступілі ўзаемныя павышаныя мытныя пошліны паміж краінамі. Пасьля гэтага Вашынгтон і Пэкін абмяняліся пошлінамі ў жніўні й верасьні.
Аднак на пачатку сьнежня ЗША й Кітай дамовіліся ня ўводзіць новых пошлін.

У Пэкіне ў панядзелак, 7 студзеня, стартавалі гандлёвыя перамовы паміж ЗША й Кітаем.

У мінулую пятніцу ў КНР праінфармавалі, што амэрыканская дэлегацыя 7-8 студзеня наведае Кітай для правядзеньня гандлёвых перамоваў.У 9.00 паводле мясцовага часу картэж з больш чым дзесяці машын на чале з аўтамабілем з нумарамі амбасады ЗША, а таксама з амэрыканскім сьцягам, прыбыў да будынка Міністэрства камэрцыі КНР.

Амэрыканскую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік гандлёвага прадстаўніка ЗША Джэфры Джэрыш. Акрамя таго, у ліку дэлегатаў – намесьнік міністра фінансаў ЗША па міжнародных справах Дэвід Малпас.

Гандлёвая вайна паміж Кітаем і ЗША пачалася пасьля таго, як 6 ліпеня 2018 году ў сілу ўступілі ўзаемныя павышаныя мытныя пошліны паміж краінамі. Пасьля гэтага Вашынгтон і Пэкін абмяняліся пошлінамі ў жніўні й верасьні.

Аднак на пачатку сьнежня ЗША й Кітай дамовіліся ня ўводзіць новых пошлін.

корреспондент/риа новости/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт