Logo Polskiego Radia
Print

Кароль Малайзіі Мухамад V адрокся ад трону

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.01.2019 18:17
У сучаснай Малайзіі, якая стала канстытуцыйнай манархіяй у 1957 годзе, кароль выконвае цырыманіяльныя функцыі.
Вярхоўны правіцель (кароль) Малайзіі Мухамад VВярхоўны правіцель (кароль) Малайзіі Мухамад VPAP/EPA/AHMAD YUSNI

Кароль Малайзіі Мухамад V адрокся ад трону
Вярхоўны правіцель (кароль) Малайзіі Мухамад V адрокся ад трону. Аб гэтым паведамляецца ў распаўсюджанай у нядзелю заяве каралеўскага палаца, інфармуе агенцтва ТАСС.
Прычыны яго адрачэньня не называюцца. Ён быў абраны каралём у красавіку 2016 года на пяць гадоў падчас сакрэтнага галасаваньня дзевяцьцю членамі Рады кіраўнікоў (спадчынных султанаў).
Мухамад V, султан штату Келантан, атрымаў дыпляматычную адукацыю ў Вялікабрытаніі.
У сучаснай Малайзіі, якая стала канстытуцыйнай манархіяй у 1957 годзе, кароль выконвае цырыманіяльныя функцыі й зьяўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Для прыняцьця законаў або прызначэньня любога міністра патрабуецца яго згода, якую манарх дае «паводле рады парлямэнта і ўрада».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт