У Стамбуле праходзіць цырымонія падпісаньня Томасу для ПЦУ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.01.2019 14:05
У Турэччыну накіраваліся мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Эпіфаній і прэзыдэнт Пётр Парашэнка.
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка й кіраўнік Праваслаўнай царквы Ўкраіны Эпіфаній.PAP/EPA/ERDEM SAHIN
У Стамбуле праходзіць цырымонія падпісаньня Томасу для ПЦУ
У Турэччыну накіраваліся мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Эпіфаній і прэзыдэнт Пётр Парашэнка.
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка й кіраўнік Праваслаўнай царквы Ўкраіны Эпіфані накіраваліся ў Стамбул, дзе прымаюць удзел у цырымоніі падпісаньня і ўручэньня Томасу для Праваслаўнай царквы Ўкраіны.
Томас аб аўтакефаліі сёньня падпіша Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей, аднак перадасьць яго мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Ўкраіны Эпіфанію заўтра, то бок у праваслаўную Куцьцю.
Камэнтатары падкрэсьліваюць, што прысутнасьць украінскага прэзыдэнта на цырымоніі невыпадковая. Пётр Парашэнка вельмі заангажаваўся ў працэс спыненьня залежнасьці Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы ад Маскоўскага патрыярхату.
Нагадаем, супраць аўтакефаліі Украінскай Праваслаўнай Царквы выступае Руская Праваслаўная Царква, пад адміністрацыяй якой застаецца частка праваслаўных прыходаў ва Ўкраіне.
аз
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка й кіраўнік Праваслаўнай царквы Ўкраіны Эпіфаній накіраваліся ў Стамбул, дзе прымаюць удзел у цырымоніі падпісаньня і ўручэньня Томасу для Праваслаўнай царквы Ўкраіны.
Томас аб аўтакефаліі сёньня падпіша Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей, аднак перадасьць яго мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Ўкраіны Эпіфанію заўтра, то бок у праваслаўную Куцьцю.
Камэнтатары падкрэсьліваюць, што прысутнасьць украінскага прэзыдэнта на цырымоніі невыпадковая. Пётр Парашэнка прымае актыўны ўдзел у працэсе спыненьня залежнасьці Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы ад Маскоўскага патрыярхату.
Нагадаем, супраць аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы выступае Руская Праваслаўная Царква, пад адміністрацыяй якой застаецца частка праваслаўных прыходаў ва Ўкраіне.
аз