Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына будзе дэпартаваць чачэнцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.01.2019 14:13
У краіне некалькі тысяч чачэнскіх уцекачоў, які трапілі туды праз Польшчу.
PAP/EPA/HAYOUNG JEON

Gazeta Wyborcza
Нямеччына загаварыла пра дэпартацыі. У першых шэрагах будуць чачэнцы. Фэдэральная ўстанова па справах міграцыі і ўцекачоў хоча стварыць спэцыяльныя цэнтры і імгненна высылаць будучых уцекачоў у Польшчу ці непасрэдна ў Расею.
У Нямеччыне некалькі тысяч чачэнскіх уцекачоў, які трапілі туды праз Польшчу. Згодна з Дублінскай дамовай, справа аб наданьні прытулку павінна разглядацца ў першай краіне ЭЗ, гэта значыць у Польшчы. Паколькі на працягу паўгоду іх ня выслалі з Нямеччыны, чачэнцы складаюць дакумэнты на месцы. Большасьць з іх не атрымлівае прытулку ў Нямеччыне, а працэдуры, якія цягнуцца гадамі, стрымліваюць іх дэпартацыю.
Новы дырэктар установы па справах уцекачоў заявіў, што сёлета дэпартацыі будуць праходзіць пасьлядоўна. У мінулым годзе з заплянаваных 24 тысяч дэпартацый праведзеныя толькі 11 тысяч. Мігранты пасьпяхова хаваюцца. Таму немцы хочуць стварыць цэнтры, у якія будуць накіроўваць людзей з малымі шанцамі на прытулак.
У Нямеччыне чачэнцы маюць кепскую характарыстыку. Там ёсьць перакананьне, што яны не інтэгруюцца, а, паводле штодзёнкі «Die Welt», сярод іх ёсьць пасланцы Крамля.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт