Украіна не арганізуе выбарчых участкаў у дыпмісіях у Расеі
Паводле МЗС Украіны, праводжаньне галасаваньня на тэрыторыі краіны-агрэсара - небясьпечнае.
Украіна не адкрые выбарчых участкаў у сваіх дыпляматычных прадстаўніцтвах у Расеі. Такім чынам вырашыла ўкраінская Цэнтральная выбарчая камісія па просьбе Міністэрства замежных спраў.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін заявіў, што гаворка ідзе, як пра прадухіленьне пагрозы інфільтрацыі выбаркамаў расейскімі спэцслужбамі, так і пра бясьпеку ўкраінскіх грамадзян, якія хочуць удзельнічаць у выбарах. Міністар асьцерагаецца магчымых расейскіх рэпрэсіяў.
Клімкін нагадаў, што па палітычных матывах расейцы ўтрымліваюць за кратамі дзясяткі ўкраінцаў.
Такім чынам 5 выбарчых участкаў з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі будуць перанесеныя ва ўкраінскія дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Фінляндыі, Грузіі й Казахстане.
Нагадаем, у 2019 годзе ва Ўкраіне пройдуць прэзыдэнцкія й парлямэнцкія выбары.
аз