Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадар Паўночнай Карэі папрасіў палітычнага прытулку ў Італіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.01.2019 16:03
Гэта ня першы гэткі выпадак. У 2016 годзе ў Паўднёвую Карэю зьбег тагачасны амбасадар Паўночнай Карэі ў Лёндане.
Паўночная Карэя. Photo: Public_Domain_Photography/pixabay.com/CC0 Public DomainПаўночная Карэя. Photo: Public_Domain_Photography/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: Public_Domain_Photography/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амбасадар Паўночнай Карэі папрасіў палітычнага прытулку ў Італіі
Гэта ня першы гэткі выпадак. У 2016 годзе ў Паўднёвую Карэю зьбег тагачасны амбасадар Паўночнай Карэі ў Лёндане.
Выконваючы абавязкі амбасадара Паўночнай Карэі ў Італіі перад заканчэньнем тэрміну сваіх дыпляматычных паўнамоцтваў папрасіў палітычнага прытулку ў гэтай краіне, паведамляюць паўднёвакарэйскія СМІ.
Інфармацыю пра „зьнікненьне” амбасадара Паўночнай Карэі пацьвердзіла таксама выведка Паўднёвай Карэі.
Паўднёвакарэйская газэта „JoongAng Ilbo” паведаміла, што ў канцы лістапада, за некалькі дзён да канца сваёй місіі ў Італіі з амбасады Паўночнай Карэі ў Рыме „зьнік” 48-гадовы дыплямат, які выконваў абавязкі амбасадара Паўночнай Карэі ў гэтай краіне.
Верагодна на пачатку сьнежня згаданы чалавек папрасіў палітычнага прытулку ў Італіі. Аднак згаданай інфармацыі не пацьвярджаюць афіцыйныя крыніцы ў Сэуле.
Камэнтатары падкрэсьліваюць, што гэта ня першы гэткі выпадак. У 2016 годзе ў Паўднёвую Карэю зьбег тагачасны амбасадар Паўночнай Карэі ў Лёндане.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт