Эгіпецкія сілы бясьпекі ліквідавалі 40 тэрарыстаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.12.2018 11:27
30 тэрарыстаў былі забітыя ў Гізе, і яшчэ 10 на Сінаі.
Эгіпет: аўтобус, на які зьдзейсьнілі тэракт. 28.12.2018EPA/STR
МУС Эгіпта паведаміла, што ў выніку дзеяньняў сіл бясьпекі забітыя 40 тэрарыстаў. Напад на базы тэрарыстаў прайшоў у Гізе і Паўночным Сінаі.
Эгіпецкае МУС напісала ў заяве, што атрымала інфармацыю аб тым, што падазраваныя рыхтавалі сэрыю нападаў на дзяржаўныя і турыстычныя ўстановы і на храмы. 30 тэрарыстаў былі забітыя ў Гізе, і яшчэ 10 на Сінаі.
Учора днём у нападзе на турыстаў блізу Каіра загінулі чатыры чалавекі, і дзясятак атрымалі раненьні. У Гізе, дзе знаходзяцца піраміды, злачынцы зьдзейсьнілі напад на аўтобус, што перавозіў турыстаў з Азіі. Сярод загінулых трое віетнамцаў і эгіпецкі гід.
Пасьля атакі, ні водная з арганізацыяў не ўзяла на сябе адказнасьць за арганізацыю тэракту.
яс