Logo Polskiego Radia
Print

Памёр апошні ўдзельнік паўстаньня ў варшаўскім гета

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.12.2018 08:02
У Габрэйскую баявую арганізацыю Сімха Ратайзэр-Ротэм уступіў у 1942 годзе.
Сімха Ратайзэр-Ротэм, 2013 год Сімха Ратайзэр-Ротэм, 2013 год Symcha Ratajzer-Rotem / By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=25788075

Памёр апошні ўдзельнік паўстаньня ў варшаўскім гета
Сімха Ратайзэр-Ротэм, вядомы ў Польшчы таксама пад польскім імем Казік, які ў гады вайны быў сувязным Габрэйскай баявой арганізацыі, памёр ва ўзросьце 94 гадоў у Ерусаліме. Пра гэта паведаміў пасол Польшчы ў Ізраілі Марэк Магероўскі.
У Габрэйскую баявую арганізацыю Сімха Ратайзэр-Ротэм уступіў у 1942 годзе. Ён таксама ўдзельнічаў у Варшаўскім паўстаньні.
У 1946 году Ратайзэр-Ротэм пераехаў у Палестыну.
Памяць героя ўшанавала Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы.
Памяць Сімхі Ратайзэра-Ротэма ўшанавалі таксама прэзыдэнт Ізраіля Рэўвэн Рыўлін і прэм'ер гэтай краіны Біньямін Нэтаньяху.

Сімха Ратайзэр-Ротэм, вядомы ў Польшчы таксама пад польскім імем Казік, які ў гады вайны быў сувязным Габрэйскай баявой арганізацыі, памёр ва ўзросьце 94 гадоў у Ерусаліме. Пра гэта паведаміў пасол Польшчы ў Ізраілі Марэк Магероўскі.

У Габрэйскую баявую арганізацыю Сімха Ратайзэр-Ротэм уступіў у 1942 годзе. Ён таксама ўдзельнічаў у Варшаўскім паўстаньні.

У 1946 годзе Ратайзэр-Ротэм пераехаў у Палестыну.

Памяць героя ўшанавала Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы.

Памяць Сімхі Ратайзэра-Ротэма ўшанавалі таксама прэзыдэнт Ізраіля Рэўвэн Рыўлін і прэм'ер гэтай краіны Біньямін Нэтаньяху.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт