Колькасьць ахвяр цунамі ў Інданэзіі перавысіла 220 чалавек
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.12.2018 17:31
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў уладам Інданэзіі глыбокія спачуваньні й пачуцьцё салідарнасьці ў сувязі з трагедыяй.
Колькасьць ахвяр цунамі ў Інданэзіі перавысіла 220 чалавекPAP/EPA/ADI WEDA
Колькасьць ахвяр цунамі ў Інданэзіі перавысіла 220 чалавек
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў уладам Інданэзіі глыбокія спачуваньні й пачуцьцё салідарнасьці ў сувязі з цунамі, якому падверглася краіна сёньня раніцай.
«Ад імя ўсяго польскага народа й свайго асабіста ад усяго сэрца перадаю словы спачуваньня ўсім пацярпелым і сем'ям ахвяр цунамі. Маштаб разбурэньняў, выкліканы цунамі, ускалыхнуў усю польскую грамадзкасьць», – напісаў прэзыдэнт у тэлеграме, адрасаванай прэзыдэнту Інданэзіі Джока Відода.
Паводле апошніх паведамленьняў, у выніку цунамі ў Інданэзіі загінулі, па менш меры, 222 чалавекі, больш за 800 паранена, дзясяткі прапалі бязь вестак.

вс