Logo Polskiego Radia
Print

BBC: На тэрыторыі Расеі мы працуем згодна з мясцовымі законамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.12.2018 13:29
Расейцы распачалі працэдуру кантролю інтэрнэт-парталаў BBC і тэлаканалу BBC World News.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

BBC: На тэрыторыі Расеі мы працуем згодна з мясцовымі законамі
Кампанія BBC запэўнівае, што дзейнічае на тэрыторыі Расеі згодна з мясцовым заканадаўствам і нормамі. Гэта рэакцыя Брытанскага мэдыйнага канцэрну на дзеяньні з боку Расейскага агенцтва тэлекамунікацыйнага нагляду. Расейцы распачалі працэдуру кантролю інтэрнэт-парталаў BBC і тэлаканалу BBC World News.
Прэс-сакратар расейскага МЗС Марыя Захарава тлумачыла, што гэта «адказ на дзейнасьць Лёндану ў дачыненьні да расейскай тэлевізіі RT». Брытанская ўстанова Ofcom, якая адказвае за нагляд за рынкам СМІ, правяла кантроль рэпартажаў, апублікаваных расейскім тэлеканалам. У сямі з дзесяці фільмаў былі знойдзеныя парушэньні прынцыпаў аб’ектывізму, галоўным чынам у матэрыялах аб замаху на Сяргея Скрыпаля і канфліктаў у Сырыі і Ўкраіне.
Брытанская ўстанова пакуль не прымяніла ў дачыненьні да расейскага тэлеканалу ніякіх санкцый.

Кампанія BBC запэўнівае, што дзейнічае на тэрыторыі Расеі згодна з мясцовым заканадаўствам і нормамі. Гэта рэакцыя Брытанскага мэдыйнага канцэрну на дзеяньні з боку Расейскага агенцтва тэлекамунікацыйнага нагляду. Расейцы распачалі працэдуру кантролю інтэрнэт-парталаў BBC і тэлаканалу BBC World News.

Прэс-сакратар расейскага МЗС Марыя Захарава тлумачыла, што гэта «адказ на дзейнасьць Лёндану ў дачыненьні да расейскай тэлевізіі RT». Брытанская ўстанова Ofcom, якая адказвае за нагляд за рынкам СМІ, правяла кантроль рэпартажаў, апублікаваных расейскім тэлеканалам. У сямі з дзесяці фільмах былі знойдзеныя парушэньні прынцыпаў аб’ектывізму, галоўным чынам у матэрыялах аб замаху на Сяргея Скрыпаля і канфліктаў у Сырыі і Ўкраіне.

Брытанская ўстанова пакуль не прымяніла ў дачыненьні да расейскага тэлеканалу ніякіх санкцый.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт