Расейцы сумуюць па Савецкім Саюзе
За год колькасьць расейскіх грамадзян, якія хацелі б вяртаньня Савецкага Саюза вырасла на 8%.
Большасьць расейцаў шкадуе, што няма ўжо Савецкага Саюза. Цягам мінулага году колькасьць расейскіх грамадзян, якія хацелі б вяртаньня СССР павялічыўся на 8%. Апытаньне на гэтую тэму правёў Аналітычны цэнтар Юрыя Лявады.
Вынікі дасьледаваньня сьведчаць пра тое, што па Савецкім Саюзе сумуюць, як мінімум, 66% расейцаў. Гэта ў асноўным людзі старэйшыя за 55 гадоў.
Аднак сацыёлягі падкрэсьліваюць, што гэткія настроі растуць таксама сярод маладых людзей.
Памерлая на пачатку сьнежня вядомая расейская праваабаронца Людміла Аляксеева ў сваім апошнім інтэрвію Польскаму радыё паясьняла, што туга па Савецкім Саюзе – гэта свайго роду пратэст маладых супраць сучаснага рэжыму.
„Яны бачаць, што цяпер няма ніякага парадку. Бачаць, што ёсьць беспарадак, што ўсе крадуць, што грамадзтва падзеленае на вельмі багатых і вельмі бедных. Яны перакананыя, што ў савецкім Саюзе гэтага не было”, - казала кіраўнік Маскоўскай Хельсінкскай групы.
Паводле Людмілы Аляксеевай, маладым людзям „непарадак у галовах зрабілі іх дзядулі, якія сумуюць па сваёй маладосьці, а таксама агідная тэлевізійная прапаганда Крамля, якая пераконвае людзей, што Савецкі Саюз быў нечым выключным”.
аз
Большасьць расейцаў шкадуе, што няма ўжо Савецкага Саюза. Цягам мінулага году колькасьць расейскіх грамадзян, якія хацелі б вяртаньня СССР павялічыўся на 8%. Апытаньне на гэтую тэму правёў Аналітычны цэнтар Юрыя Лявады.
Вынікі дасьледаваньня сьведчаць пра тое, што па Савецкім Саюзе сумуюць, як мінімум, 66% расейцаў. Гэта ў асноўным людзі старэйшыя за 55 гадоў.
Аднак сацыёлягі падкрэсьліваюць, што гэткія настроі растуць таксама сярод маладых людзей.
Памерлая на пачатку сьнежня вядомая расейская праваабаронца Людміла Аляксеева ў сваім апошнім інтэрвію Польскаму радыё паясьняла, што туга па Савецкім Саюзе – гэта свайго роду пратэст маладых супраць сучаснага рэжыму.
„Яны бачаць, што цяпер няма ніякага парадку. Бачаць, што ёсьць беспарадак, што ўсе крадуць, што грамадзтва падзеленае на вельмі багатых і вельмі бедных. Яны перакананыя, што ў Савецкім Саюзе гэтага не было”, - казала кіраўнік Маскоўскай Хельсінкскай групы.