Аўтакефальная УПЦ ня будзе сілай пераймаць храмы царквы ў Маскве
Пра гэта ў размове з адным з украінскіх тэлеканалаў паведаміў мітрапаліт Епіфаній.
Украінская праваслаўная царква ня будзе сілай пераймаць храмы, падпарадкаваныя Масквоўскаму патрыярхату. Пра гета паведаміў кіраўнік аб'яднанай украінскай царквы мітрапаліт Епіфаній.
Нагадаем, у мінулую суботу падчас сабору ў Кіеве была створаная адзіная, незалежная ад Масквы Праваслаўная царква Ўкраіны. Яе ачольвае мітрапаліт Епіфаній.
Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Епіфаній у размове з адным з украінскіх тэлеканалаў паведаміў, што прыходы Маскоўскага патрыярхату, якія добраахвотна хочуць далучыцца да адзінай Праваслаўнай царквы Ўкраіны будуць да яе далучаныя.
Ён супакоіў, што аўтакефальная Ўкраінская праваслаўная царква ня будзе выкарыстоўваць дзеяньняў, якія маглі б прычыніцца да нестабільнасьці ў грамадзтве.
Учора аб сваім далучэньні да новых структур Украінскай праваслаўнай царквы абвясьцілі некаторыя прыходы Маскоўскага патрыярхату ў Віньніцы.
Нагадаем, Руская праваслаўная царква й яе падначаленыя структуры ва Ўкраіне байкатуюць узьнікненьне аўтакефальнай Украінскай праваслаўнай царквы.
аз
Украінская праваслаўная царква ня будзе сілай пераймаць храмы, падпарадкаваныя Масквоўскаму патрыярхату. Пра гэта паведаміў кіраўнік аб'яднанай украінскай царквы, мітрапаліт Епіфаній.
Нагадаем, у мінулую суботу падчас сабору ў Кіеве была створаная адзіная, незалежная ад Масквы Праваслаўная царква Ўкраіны. Яе ачольвае мітрапаліт Епіфаній.
Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Епіфаній у размове з адным з украінскіх тэлеканалаў паведаміў, што прыходы Маскоўскага патрыярхату, якія добраахвотна хочуць далучыцца да адзінай Праваслаўнай царквы Ўкраіны, будуць да яе далучаныя.
Ён супакоіў, што аўтакефальная Ўкраінская праваслаўная царква ня будзе выкарыстоўваць крокі, якія маглі б прычыніцца да нестабільнасьці ў грамадзтве.