Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўкраіне расьце колькасьць захварэлых адром

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2018 17:34
Цягам апошняга тыдня былі зафіксаваныя больш за 2,5 тысячы новых выпадкаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Engin_Akyurt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ва Ўкраіне расьце колькасьць захварэлых адром
Цягам апошняга тыдня былі зафіксаваныя больш за 2,5 тысячы новых выпадкаў.
Ва Ўкраіне расьце колькасьць новых выпадкаў захворваньня адром. Цягам апошняга тыдня былі зафіксаваныя больш за 2,5 тысячы новых выпадкаў. Гэта амаль на 10% больш, чым на мінулым тыдні.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны, цягам апошняга тыдня адром захварэлі 2611 украінцаў, дзьве траціны зь іх – гэта дзеці. У агульнай складанасьці з пачатку году ва Ўкраіне на адзёр захварэлі 47 тысяч чалавек. 15 чалавек памерлі з-за ўскладненьняў. Апошні сьмяротны выпадак быў зафіксаваны некалькі дзён таму ў Адэсе.
Найбольш новых выпадкаў захворваньня адром зафіксавана ў Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласьцях. Часьцей хварэюць асобы, якія раней не былі прышчэпленыя. Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, ад адру не былі прышчэпленыя каля 15% украінскіх дзяцей.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт