У Маскве разьвіталіся з памерлай у суботу Людмілай Аляксеевай
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
11.12.2018 14:20
Праваабаронца і крытык палітыкі Ўладзіміра Пуціна памерла ва ўзросьце 91 год.
PAP/EPA/YURI KOCHETKOV
У Маскве разьвіталіся з памерлай у суботу Людмілай Аляксеевай. Праваабаронца і крытык палітыкі Ўладзіміра Пуціна памерла ва ўзросьце 91 год.
Разьвітацца прыйшлі вядомыя палітыкі, дзеячы грамадзкіх рухаў і дэлегацыі амбасад у Расеі. Частка апазыцыйных палітыкаў крытычна ацаніла візыт Уладзіміра Пуціна на ўрачыстасьць.
Лідар апазыцыі Аляксей Навальны сказаў, што «Расея балюча адчуе страту чалавека, у якога быў такі вялікі аўтарытэт». «Праваабарончы рух у Расеі стаў сіратою. Я ня ведаю, хто мог бы яе замяніць», – гаварыў Навальны.
Апазыцыянэр Дзьмітры Гудкоў раскрытыкаваў прысутнасьць Уладзіміра Пуціна на разьвітальнай цырымоніі. «Прыезд Пуціна выклікае заклапочанасьць, паколькі ён і правы чалавека – гэта дзьве розныя справы, якія не пасуюць адзін да другога», – сказаў Гудкоў.
Людмілу Аляксееву пахавалі на Траекураўскіх могілках у Маскве. У пахаваньні прымалі ўдзел толькі сваякі і блізкія сябры.

ав