Logo Polskiego Radia
Print

Армяне выбіраюць дэпутатаў парлямэнту на датэрміновых выбарах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.12.2018 15:49
Магчыма, гэта канец эры прарасейскага кляну былога прэзыдэнта Сержа Саркісяна.
Photo: young shanahan/flickr.com/Commercial use allowed

У Армэніі адбываюцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Яны былі магчымыя дзякуючы лідару мяккай рэвалюцыі Ніколу Пашыняну, які ў выніку пратэстаў стаў старшынёй кабінэту міністраў, а ў кастрычніку падаў у адстаўку. Паводле меркаваньня экспэртаў, калі пераможа партыя Пашыняна «Мой крок», гэта будзе азначаць канец эры кіраваньня краінай прарасейскага кляну былога прэзыдэнта Сержа Саркісяна.

У красавіку і траўні ў Армэніі прайшлі масавыя пратэсты. Рух незадаволеных грамадзян узначаліў Нікола Пашынян, былы журналіст і грамадзкі дзеяч. Ён зладзіў блякаду Ерэвана, дзякуючы чаму парлямэнт быў прымушаныя адправіць у адстаўку прэм’ер-міністра. Пасаду заняў Пашынян. У кастрычніку ён сам падаў у адстаўку, у выніку чаго неабходна было расьпісаць датэрміновыя выбары. Да гэтае пары ў парлямэнце краіны было толькі 9 дэпутатаў ад яго партыі. Пасьля галасаваньня «Мой крок» можа мець большасьць у парлямэнце, аб чым сьведчаць вынікі перадвыбарчых апытаньняў.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт