Расея часткова адкрыла марскі рух праз Керчанскі праліў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.12.2018 15:13
Аднак расейцы надалей кантралююць адзінкі, якія плывуць ва ўкраінскія парты ў Бярдзянск і Марыупаль.
PAP/EPA/IRINA GORBASYOVA
Расея часткова адкрыла марскі рух у Керчанскім праліве паміж Чорным і Азоўскім марамі, аднак надалей кантралюе адзінкі, якія плывуць ва ўкраінскія парты ў Бярдзянск і Марыупаль – інфармуе Міністэрства інфраструктуры ў Кіеве.
Міністар Володымыр Амэлян дадаў, што перад Керчанскім пралівам у бок Азоўскага мора чакае 17 суднаў, з іншага боку – адно. Чарговыя дзевяць суднай стаяць у партах.
Напярэдадні дырэктар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Пэтро Цыгыкал заяўляў, што блізу Керчанскага праліву чакаюць ажно 170 караблёў пад рознымі сьцягамі.
Велізарнае накапленьне суднаў на поўнач і поўдзень праліву, а таксама ў яго цэнтры, паказвае інтэрнэт-старонка MarineTraffic, на якой можна сачыць за марскім рухам у рэальным часе.
Нагадаем, 25 лістапада памежныя службы ФСБ і расейскія спэцслужбы напалі на тры ўкраінскія караблі, якія хацелі пераплыць з Чорнага на Азоўскае мора.
Расея часткова адкрыла марскі рух у Керчанскім праліве паміж Чорным і Азоўскім марамі, аднак надалей кантралюе адзінкі, якія плывуць ва ўкраінскія парты ў Бярдзянск і Марыупаль – інфармуе Міністэрства інфраструктуры ў Кіеве.
Міністар Володымыр Амэлян дадаў, што перад Керчанскім пралівам у бок Азоўскага мора чакае 17 суднаў, з іншага боку – адно. Чарговыя дзевяць суднай стаяць у партах.
Напярэдадні дырэктар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Пэтро Цыгыкал заяўляў, што блізу Керчанскага праліву чакаюць ажно 170 караблёў пад рознымі сьцягамі.
Велізарнае накапленьне суднаў на поўнач і поўдзень праліву, а таксама ў яго цэнтры, паказвае інтэрнэт-старонка MarineTraffic, на якой можна сачыць за марскім рухам у рэальным часе.
Нагадаем, 25 лістапада памежныя службы ФСБ і расейскія спэцслужбы напалі на тры ўкраінскія караблі, якія хацелі пераплыць з Чорнага ў Азоўскае мора.
ав