Адвакатаў не пускаюць да ўкраінскіх маракоў
Абаронцам у Маскве адмовілі ў доступе да ўкраінскіх маракоў. Паводле дадзеных адвакатаў, на палонных аказваюць псыхалягічны ціск.
Адвакат Мікалай Полалаў заявіў, што да гэтага часу не атрымаў доступу да ўкраінскіх маракоў, якія ўтрымліваюцца з СІЗА Лефортава. Пра гэта ён сказаў у панядзелак, 3 сьнежня, у эфіры радыё Крым.Реалии.
«Доступ у СІЗА Лефортово адвакатам і мне асабіста не адкрыты», – сказаў Полазаў.
Ён таксама распавёў, што падаў раніцай заяву на імя начальніка СІЗА, аднак рэакцыі пакуль няма. Таксама невядома, хто зьяўляецца сьледчым па гэтай справе й ці дастаўленыя матэрыялы справы з Крыма ў Маскву.
Полазаў адзначыў, што ўсім 24 маракам выстаўленыя абвінавачаньні, якія прадугледжваюць да шасьці гадоў пазбаўленьня волі.
Таксама, паводле яго слоў, украінскіх маракоў спрабуюць дэзарыентаваць, яны цалкам адрэзаныя ад зьнешняга сьвету й не ведаюць, што адбываецца звонку.
Полазаў адзначыў, што ФСБ «будзе рабіць усё, каб такая сытуацыя доўжылася як мага даўжэй», каб паспрабаваць атрымаць ад украінскіх вайскоўцаў прызнальныя паказаньні.
Нагадаем, 30 лістапада арыштаваных украінскіх маракоў, захопленых 25 лістапада разам з суднамі ВМС Украіны ў раёне Керчанскага праліву, даставілі з анэксаванага Крыму ў СІЗА Лефортава ў расейскай сталіцы.
Абаронцам у Маскве адмовілі ў доступе да ўкраінскіх маракоў. Паводле дадзеных адвакатаў, на палонных аказваюць псыхалягічны ціск.
Адвакат Мікалай Полалаў заявіў, што да гэтага часу не атрымаў доступу да ўкраінскіх маракоў, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА Лефортава. Пра гэта ён сказаў у панядзелак, 3 сьнежня, у эфіры радыё Крым.Реалии.
«Доступ у СІЗА Лефортава адвакатам і мне асабіста не адкрыты», – сказаў Полазаў.
Ён таксама распавёў, што падаў раніцай заяву на імя начальніка СІЗА, аднак рэакцыі пакуль няма. Таксама невядома, хто зьяўляецца сьледчым па гэтай справе й ці дастаўленыя матэрыялы справы з Крыма ў Маскву.
Полазаў адзначыў, што ўсім 24 маракам выстаўленыя абвінавачаньні, якія прадугледжваюць да шасьці гадоў пазбаўленьня волі.
Таксама, паводле яго слоў, украінскіх маракоў спрабуюць дэзарыентаваць, яны цалкам адрэзаныя ад зьнешняга сьвету й ня ведаюць, што адбываецца звонку.
Полазаў адзначыў, што ФСБ «будзе рабіць усё, каб такая сытуацыя доўжылася як мага даўжэй», каб паспрабаваць атрымаць ад украінскіх вайскоўцаў прызнальныя паказаньні.
Нагадаем, 30 лістапада арыштаваных украінскіх маракоў, захопленых 25 лістапада разам з суднамі ВМС Украіны ў раёне Керчанскага праліву, даставілі з анэксаванага Крыму ў СІЗА Лефортава ў расейскай сталіцы.
корреспондент/вс