Улады Францыі разглядаюць магчымасьць увядзеньня надзвычайнага становішча
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
02.12.2018 15:24
Францускі прэзыдэнт Эмануэль Macron пасьля вяртаньня з Аргентыны правёў паседжаньне крызіснай ячэйкі.
Foto: EPA/ETIENNE LAURENT Dostawca: PAP/EPA
Прэзыдэнт Францыі заявіў, што не пацерпіць гвалту ні ў Парыжы, ні ў любым іншым раёне краіны. Паводле дадзеных парыскай прэфэктуры, у сталіцы затрымана ўжо больш за чатырыста чалавек. Колькасьць параненых вырасла да ста трыццаці трох. Гэта вынік ўчорашніх сутыкненьняў дэманстрантаў з паліцыяй.
Эскаляцыя гвалту адбылася ў розных месцах ва ўсёй Францыі ад Марсэлю па Нарбон. Урад бярэ пад увагу розныя рашэньні. Прадстаўнік урада Беньямін Грыво патлумачыў, што разглядаюцца розныя сродкі спыненьня гвалту, у тым ліку і ўвядзеньне надзвычайнага становішча.
Адзін з кіраўнікоў паліцэйскага прафсаюза Жан – Клод Дэляг зазначыў, што людзі павінны разумець, што паліцыя ня можа з усім справіцца, і заклікаў урад разгледзець пытаньне ўвядзеньня войска ў дзеяньне.
ПР/юл