Расея ня можа забараніць украінцам праходзіць праз Керчанскі праліў
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
29.11.2018 13:00
Старшыня Эўрапарлямэнта заявіў, што Расея ня мае права забараняць украінскім караблям праходзіць праз Керчанскі праліў.
Мост праз Керчанскі праліўФота: EPA/STRINGER
Старшыня Эўрапарлямэнта Антоніа Таяні выказаў занепакоенасьць эскаляцыяй канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай. Ён заявіў, што цэласнасьць тэрыторыі Ўкраіны не выклікае сумненьняў і што Расея ня мае права забараняць украінскім караблям праходзіць праз Керчанскі праліў.
«Мы заклікаем расейскія ўлады вызваліць арыштаваных украінскіх маракоў», — заявіў кіраўнік Эўрапарлямэнта. Антоніа Таяні зьвярнуўся да Расеі і Ўкраіны з заклікам знайсьці пазытыўнае вырашэньне сытуацыі ў Керчанскім праліве.
У сваю чаргу, Эўрапейская камісія асудзіла апошні акт расейскай агрэсіі ў адносінах да Ўкраіны і заклікала Маскву неадкладна вызваліць экіпажы трох украінскіх ваенных караблёў, затрыманых у Керчанскім праліве.
У той жа час спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША па Ўкраіне Курт Уолкер заклікаў ЭЗ разгледзець новыя санкцыі супраць Расеі ў кантэксьце абвастрэньня сытуацыі вакол Украіны. Дзеяньні Расеі супраць Украіны ў Азоўскім моры раней асудзіла польскае МЗС і прэзыдэнт Анджэй Дуда.
IAR/PAP/вк