Logo Polskiego Radia
Print

У Вільні адкрытая выстава, прысьвечаная А. Міцкевічу і "Пану Тадэвушу"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.11.2018 16:15
Важнейшы элемэнт экспазыцыі – арыгінальны рукапіс, які ніколі раней ня быў прэзэнтаваны ў Вільні.
Адам МіцкевічАдам Міцкевічwww.wikipedia.org/Public Domain

У Вільні польскі віцэ-прэм’ер, міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі прыняў удзел у адкрыцьці міжнароднай выставы, прысьвечанай Адаму Міцкевічу і ягонай паэме «Пан Тадэвуш». На экспазыцыі выкладзены рукапіс польскай нацыянальнай эпапэі. Выстава ў Вільні праходзіць пад патранажам прэм’ер-міністраў Летувы ды Польшчы.

Выстава пад загалоўкам «Літва, мая Айчына... Адам Міцкевіч і яго паэма «Пан Тадэвуш» праходзіць у Палацы вялікіх Князёў Літоўскіх. Важнейшы элемэнт экспазыцыі – арыгінальны рукапіс, які ніколі раней ня быў прэзэнтаваны ў Вільні. Міністар Пётр Гліньскі нагадаў, што выстава зладжаная ў сотую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці дзьвюх краін.

«Выстава – гэта сувязь паміж мінулай эпохай і сёньняшнімі незалежнымі дзяржавамі, якія сябруюць і выбудоўваюць вельмі добрыя ўзаемаадносіны», – падкрэсьліў Гліньскі. Ён нагадаў таксама, што ў летувіскім гімне ёсьць словы «Літва, мая Айчына», таксама, як у паэме Міцкевіча.

Міністар Гліньскі пачаў візыт у Вільні з наведваньня могілак Роса, дзе ўсклаў кветкі да маўзалею Маці і Сэрца Сына. У сваю чаргу ў польскай амбасадзе ў Вільні ён уручыў узнагароды асобам, якія ўнесьлі значны ўклад у разьвіцьцё польска-летувіскіх адносін, а пазьней сустрэўся з прэм’ер-міністрам Летувы Саулюсам Сквэрнялісам.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт