Logo Polskiego Radia
Print

Генсакратар ААН зьвярнуўся да Расеі і Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.11.2018 14:01
Антоніу Гутэрыш заклікаў абедзьве краіны пазьбягаць эскаляцыі напружанасьці.
Генэральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш.Генэральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш. PAP/EPA/FABRICE COFFRINI / POOL

Генсакратар ААН зьвярнуўся да Расеі і Ўкраіны
Антоніу Гутэрыш заклікаў абедзьве краіны пазьбягаць эскаляцыі напружанасьці.
Генэральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш заклікаў улады Расеі і Ўкраіны пазьбягаць эскаляцыі напружанасьці пасьля інцыдэнту, які адбыўся ў Азоўскім моры ў нядзелю. ААН занепакоеная сытуацыяй у рэгіёне.
„Абодва бакі павінны праяўляць максымальную стрыманасьць і неадкладна прыняць меры па зьніжэньні напружанасьці”, - гаворыцца ў заяве Генэральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Паводле яго, гэта перамовы, а не прымяненьне сілы зьяўляюцца адзіным спосабам вырашэньня канфлікту.
Рада Бясьпекі ААН заклікала Расейскую Фэдэрацыю аднавіць свабоду суднаходзтва ў Керчанскім праліве. У сваю чаргу, Злучаныя Штаты Амэрыкі - вярнуць Украіне захопленыя караблі й вызваліць іх экіпажы.
Міжнародная супольнасьць прызнала дзеяньні Расеі доказам нахабнасьці й пагарды да міжнароднага права.
Расея сьцьвярджае, што ўкраінскія караблі ўварваліся на ейныя тэрытарыяльныя воды, парушаючы канвэнцыю ААН.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт