Прэмʼер Пакістана адрэагаваў на напад на кітайскае консульства
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
23.11.2018 14:30
Групоўка сэпаратыстаў Армія вызваленьня Белуджыстана ўзяла на сябе адказнасьць за напад на кітайскае дыпляматычнае прадстаўніцтва.
PAP/EPA/REHAN KHAN
Напад на кітайскае консульства прэм'ер Пакістану
Прэмʼер-міністар Пакістана Імра Хан загадаў правесьці расьсьледаваньне па факце нападу на консульства КНР ў Карачы – партовым горадзе на поўдні краіны.
Групоўка сэпаратыстаў Армія вызваленьня Белуджыстана ўзяла на сябе адказнасьць за напад на кітайскае дыпляматычнае прадстаўніцтва. Падчас атакі загінулі двое пакістанскіх паліцэйскіх, а таксама адзін зь нападнікаў. Ніхто зь супрацоўнікаў кітайскага консульства не пацярпеў.
Паводле прэмʼер-міністра Пакістана Імра Хана, мэтай нападу было нашкодзіць «стратэгічнаму супрацоўніцтву паміж Кітаем і Пакістанам».
Нагадаем, КНР ажыцьцяўляе ў Паксітане мадэрнізацыю і пашырэньне інфраструктуры, а таксама прадае Пакістану ўзбраеньне.
I.A.R/эж