Польшча занепакоена сытуацыяй на ўсходзе Ўкраіны
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
20.11.2018 09:00
МЗС Польшчы прапанаваў накласьці санкцыі ЭЗ на арганізатараў «выбараў» у ДНР і ЛНР.
Яцак Чапутовіч (справа)Фота: EPA/STEPHANIE LECOCQ
11 лістапада на акупаваных Расеяй тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны былі абраны новыя кіраўнікі самаабвешчаных ЛНР і ДНР. Улады ў Кіеве і на Захадзе не прызналі гэтыя выбары.
Польшча на пасяджэньні Рады па замежных справах ЭЗ прапанавала накласьці санкцыі на асоб, адказных за арганізацыю выбараў у ДНР і ЛНР. Пра гэту ідэю паведаміў кіраўнік МЗС Польшчы Яцак Чапутовіч.
Паводле слоў Чапутовіча, «Польшча прапанавала ўвесьці пэўныя санкцыі — аналягічныя да тых, якія выкарыстоўваліся ў выпадку анэксіі Крыма. Г. зн., павінен быць складзены сьпіс асоб, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі гэтых выбараў. І я думаю, што гэта сустракае цікавасьць і прыняцьце дзяржаў-членаў ЭЗ». У першую чаргу вядзецца гаворка пра тое, што такім людзям будзе забаронены ўзезд у ЭЗ.
Паводле Чапутовіча, на пасяджэньні Рады па замежных справах ЭЗ была закранута сытуацыя ў Азоўскім моры. Там, паводле польскага міністра, «назіраецца павелічэньне вайсковай прысутнасьці Расеі, украінскі порт у Марыупалі заблякаваны», што «ставіць Украіну ў складаную эканамічную сытуацыю», перашкаджае яе экспартным магчымасьцям.
IAR/вк