Logo Polskiego Radia
Print

Польскі рэжысёр заступіўся за расейскага калегу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.11.2018 13:47
Ян Клята крытыкаваў расейскія ўлады за хатні арышт Кірыла Сярэбраньнікава.
www.pixabay.com

У Пецярбургу польскі рэжысёр заступіўся за расейскага калегу. Ян Клята, атрымліваючы Эўрапейскую тэатральную ўзнагароду, пакрытыкаваў расейскія ўлады за хатні арышт Кірыла Сярэбраньнікава. У Маскве працягваецца судовы працэс расейскага артыста і яго супрацоўнікаў па абвінавачаньні ў фінансавых махінацыях.

Падчас Міжнароднага форуму культуры на сцэне Аляксандраўскага тэатру былі ўручаныя тэатральныя прэміі. Галоўную ўзнагароду атрымаў дырэктар гэтага тэатру Валерый Фокін. У сваю чаргу ўзнагароды ў катэгорыі «Новая тэатральная рэчаіснасьць» атрымалі чатыры рэжысёры, у тым ліку паляк Ян Клята. Не прыехаў у Пецярбург швэйцар Мілё Рау, які не атрымаў расейскай візы.

Узнагароджаныя артысты, дзякуючы за прэміі, казалі ў сваіх выступах пра сытуацыю, у якую трапілі Рау і Сярэбраньнікаў, які год таму ня мог атрымаць узнагароду, паколькі яму забаранілі выяжджаць з Масквы.
ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт