Logo Polskiego Radia
Print

Расея стварала памехі для сыгнала GPS падчас вучэньняў НАТО

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2018 14:11
Амбасадара Расеі ў Фінляндыі Паўла Кузьняцова выклікалі ў фінскае МЗС.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэя (R) і міністр замежных спраў Фінляндыі Ціма Сойні.Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэя (R) і міністр замежных спраў Фінляндыі Ціма Сойні. PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Расея стварала памехі для сыгнала GPS падчас вучэньняў НАТО
Амбасадара Расеі ў Фінляндыі Паўла Кузьняцова выклікалі ў фінскае МЗС у сувязі з стварэньнем памех для сыгнала GPS падчас завершаных на мінулым тыдні вучэньняў НАТО – заявіў міністар замежных спраў Фінляндыі.
Кузьняцоў павінен зьявіцца ў МЗС у панядзелак. У чацьвер фіны паведамілі, што крыніца памех знаходзілася на тэрыторыі Расеі.
«Мы ня будзем у гэтым выпадку нічога ўтойваць. Памехі сыгналу GPS – гэта сур’ёзная справа, якая б’е таксама ў цывільную авіяцыю. Мы прадпрымем крокі ў дачыненьні да Расеі, распачнём размову на гэтую тэму і будзем чакаць адказу на нашыя пытаньні», – заявіў міністар замежных спраў Фінляндыі Цімо Сойні.
Прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў заявіў у панядзелак, што ўлады ў Маскве нічога ня ведаюць аб тым, каб Расея мела сувязь з праблемамі з сыгналам GPS падчас вучэньняў НАТО.
Манэўры Trident Juncture 2018 адбыліся з 25 кастрычніка – 7 лістапада. Гэта былі найбуйнейшыя вучэньні НАТО з канца халоднай вайны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт