Logo Polskiego Radia
Print

У Паўднёвым Судане застрэлілі манаха-езуіта

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2018 15:12
Айцец Віктор-Люк Адхіяма працаваў у Судане 10 гадоў і быў напоўніцу аддадзены жыхарам Паўднёвага Судану.
pixabay.com/CC0

Кэнійскага манаха-езуіта Віктора-Люка Адхіяму ў пятніцу застрэлілі ў Паўднёвым Судане.
Узброеныя мужчыны напалі на манастыр езуітаў у К’юбэце, дзе жыў айцец Віктор-Люк. Яму было 62 гады і ён працаваў дырэктарам Цэнтра адукацыі настаўнікаў, які вёў Каталіцкі касьцёл. У Паўднёвым Судане манах працаваў 10 гадоў. Матывы забойства пакуль невядомыя.
Мясцовыя ўлады абвясьцілі трохдзённую жалобу.
Генэрал езуітаў айцец Артура Соса сказаў, што айцец Віктор-Люк Адхіяма «быў вельмі адважным чалавекам, інтэлігентным, апякунскім і крэатыўным лідарам, а найперш ён верыў у вартасьць адукацыі. Ён не баяўся вырушыць у невядомы сьвет, нават у самыя небясьпечныя месцы, бо быў перакананы, што гэтую задачу паставіў яму Бог».
Айцец Адхіяма быў вядомы як таленавіты настаўнік і добры адміністратар адукацыйных спраў. Ён цалкам асацыяваўся са сваёй місіяй і быў напоўніцу аддадзены жыхарам Паўднёвага Судану.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт