Чэхія адмовілася падпісваць міграцыйнае пагадненьне ААН
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.11.2018 14:11
Чэхія далучылася да ЗША, Вугоршчыны й Аўстрыі, якія ўжо раней паведамілі, што пагадненьня не падпішуць.
Сьцяг ЧэхііPhoto: wtr316/pixabay.com/CC0 Public Domain
Чэхія адмовілася падпісваць міграцыйнае пагадненьне ААН
Чэхія далучылася да ЗША, Вугоршчыны й Аўстрыі, якія ўжо раней паведамілі, што пагадненьня не падпішуць.
Чэхія адмовілася падпісваць міграцыйнае пагадненьне ААН. Віцэ-прэм'ер і міністар аховы навакольнага асяродзьдзя краіны Рыхард Брабец (Richard Brabec) падкрэсьліў падчас прэс-канфэрэнцыі, што чэскія ўлады лічаць, што неабходна адрозьніваць легальную й нелегальную міграцыю.
„Аднак у міграцыйным пагадненьні ААН аб правах бежанцаў і мігрантаў, гэтае адрозьненьне адсутнічае,” – паясьніў рашэньне ўраду ў Празе Брабец.
Такім чынам Чэхія далучыла да ЗША, Вугоршчыны й Аўстрыі, якія ўжо раней паведамілі, што не падпішуць пагадненьня. Сёньня галасаваньне па гэтай справе пройдзе ў Балгарыі.
Міграцыйнае пагадненьне ААН (Global Compact for Safe, Orderly and Regular Migration - GCM) павінна быць падпісанае на канфэрэнцыі ААН у Маракешу, якая адбудзецца 10 і 11 сьнежня.
аз