Расейскія вэтэраны плянуюць падаць на Расею ў суд у Гаазе
Масква не прызнае жаўнерамі расейцаў, якія ваююць на розных франтах у якасьці наёмнікаў.
Расейскія ваенныя вэтэраны плянуюць падаць на Расею ў Міжнародны суд ААН у Гаазе. Паводле агенцтва Reuters, больш за 10 расейскіх арганізацый патрабуе пачаць міжнароднае расьсьледаваньне па справе вярбоўкі Расеяй наёмнікаў, якія прымаюць удзел у сакрэтных апэрацыях ва Ўкраіне, Сырыі, у краінах Азіі й Афрыкі. Пра гэта паведамлялі радыёстанцыя „Эхо Москвы”, а таксама ўкраінскія й грузінскія СМІ.
Арганізацыі расейскіх вэтэранаў адзначаюць, што расейцы ваююць на розных франтах у якасьці наёмнікаў, а Масква не прызнае іх жаўнерамі.
„На самой справе, грамадзянскіх асоб уводзяць у зман, вывозяць за мяжу й незаконна эксплёатуюць у ваенных мэтах”, - цытуе „Эхо Москвы” фрагмэнт тэксту, падрыхтаванага вэтэранамі.
Паводле ранейшых публікацый, вярбоўкай наёмнікаў займаецца, напрыклад, прыватнае мілітарнае агенцтва „Група Вагнэра”, якое супрацоўнічае зь Міністэрствам абароны РФ. Ейных наёмнікаў бачылі, між іншым, у Сырыі, Украіне, у краінах Афрыкі й Азіі.
аз