Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць ахвяр пажараў у Каліфорніі ўзрасла да 25 чалавек

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.11.2018 14:37
Распаўсюджваньню полымя спрыяе моцны вецер і нізкі ўзровень вільготнасьці паветра. У барацьбе зь агнём задзейнічаны больш за 400 пажарных.
PAP/EPA/MIKE NELSON

Колькасьць ахвяр пажараў у Каліфорніі ўзрасла да 25 чалавек
Колькасьць ахвяр лясных пажараў у амэрыканскім штаце Каліфорнія ўзрасла да 25 чалавек. Толькі ў ваколіцах горада Парадайс на поўначы штата выяўленыя 23 сьмяротныя ахвяры, паведамілі прадстаўнікі пажарнай службы акругі Бьют вечарам у суботу, 10 лістапада. Акрамя таго, трое пажарных атрымалі раненьні. Зь 8 лістапада агонь зьнішчыў каля 6,5 тысяч будынкаў у горадзе.
Яшчэ двое чалавек знойдзеныя мёртвымі ў горадзе Малібу на ціхаакіянскім узьбярэжжы, заявіў кіраўнік паліцыі акругі Лос-Анжэлес Джон Бэнэдыкт. Напярэдадні ўлады горада заклікалі жыхароў да неадкладнай эвакуацыі.
Распаўсюджваньню полымя спрыяе моцны вецер і нізкі ўзровень вільготнасьці паветра. У барацьбе зь агнём задзейнічаны больш за 400 пажарных. Па дадзеных дэпартамэнта лясной гаспадаркі штата, цяперашнія пажары ўжо сталі аднымі з самых разбуральных у гісторыі Каліфорніі. У акругах Бьют, Вэнтура й Лос-Анжэлес абвешчана надзвычайнае становішча.
Раней Гэвін Ньюс, які ўступіць у пасаду губэрнатара Каліфорніі ў студзені 2019 года, паведаміў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і фэдэральнае агенцтва па кіраваньні ў надзвычайных сытуацыях (FEMA) ухвалілі запыт уладаў штата на аказаньне фэдэральнай дапамогі.
паводле https://www.dw.com/ru/%D1%87%D0%B8%D1%81%D0%BB%D0%BE-%D0%B6%D0%B5%D1%80%D1%82%D0%B2-%D0%BF%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B2-%D0%B2-%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D1%84%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B8%D0%B8-%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D1%80%D0%BE%D1%81%D0%BB%D0%BE-%D0%B4%D0%BE-25-%D1%87%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%BA/a-46246434


Колькасьць ахвяр лясных пажараў у амэрыканскім штаце Каліфорнія ўзрасла да 25 чалавек. Толькі ў ваколіцах горада Парадайс на поўначы штата выяўленыя 23 сьмяротныя ахвяры, паведамілі прадстаўнікі пажарнай службы акругі Бьют вечарам у суботу, 10 лістапада. Акрамя таго, трое пажарных атрымалі раненьні. Зь 8 лістапада агонь зьнішчыў каля 6,5 тысяч будынкаў у горадзе.

Яшчэ двое чалавек знойдзеныя мёртвымі ў горадзе Малібу на ціхаакіянскім узьбярэжжы, заявіў кіраўнік паліцыі акругі Лос-Анжэлес Джон Бэнэдыкт. Напярэдадні ўлады горада заклікалі жыхароў да неадкладнай эвакуацыі.
Распаўсюджваньню полымя спрыяе моцны вецер і нізкі ўзровень вільготнасьці паветра. У барацьбе зь агнём задзейнічаны больш за 400 пажарных.

Паводле дадзеных дэпартамэнта лясной гаспадаркі штата, цяперашнія пажары ўжо сталі аднымі з самых разбуральных у гісторыі Каліфорніі. У акругах Бьют, Вэнтура й Лос-Анжэлес абвешчана надзвычайнае становішча.

Раней Гэвін Ньюс, які ўступіць у пасаду губэрнатара Каліфорніі ў студзені 2019 года, паведаміў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і фэдэральнае агенцтва па кіраваньні ў надзвычайных сытуацыях (FEMA) ухвалілі запыт уладаў штата на аказаньне фэдэральнай дапамогі.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт