Logo Polskiego Radia
Print

Прычынай катастрофы Boeing 737 мог быць няспраўны ўказальнік хуткасьці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.11.2018 15:43
У мінулы панядзелак Boeing 737 авіякампаніі Lion Air пацярпеў крушэньне празь некалькі хвілін пасьля вылету з аэрапорта Джакарты.
Спэцыялісты працуюць пры вылаўленых з мора абломках самалётаСпэцыялісты працуюць пры вылаўленых з мора абломках самалётаPAP/EPA/BAGUS INDAHONO

Прычынай катастрофы самалёта Boeing 737 мог быць няспраўны ўказальнік хуткасьці
Прычынай катастрофы інданэзійскага самалёта Boeing 737, які тыдзень таму разьбіўся ля берагоў Явы, мог быць няспраўны ўказальнік хуткасьці лайнэра. Няспраўнасьць прыбору была зафіксаваная бартавым самапісцам, які 1 лістапада быў падняты са дна мора. Нацыянальны камітэт бясьпекі транспарту Інданэзіі паінфармаваў, што ўказальнік працаваў са збоямі падчас чатырох апошніх рэйсаў.
У сваю чаргу ўлады ў Джакарце прыступілі да аўдыту нізкатарыфнай авіякампаніі Lion Air, самалёт якой разьбіўся ля Явы. Прычынай праверкі, акрамя катастрофы, сталі шматлікія скаргі пасажыраў на якасьць паслугаў, недакладны расклад рэйсаў і свабодны падыход да правіл бясьпекі палётаў. Надалей працягваецца пошук другога бартавога самапісца.
У мінулы панядзелак Boeing 737 авіякампаніі Lion Air пацярпеў крушэньне празь некалькі хвілін пасьля вылету з аэрапорта Джакарты, упаўшы ў Яванскае мора. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце – 189 пасажыраў і членаў экіпажа. Самалёт выконваў рэйс унутры краіны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт