У Кітаі аўтобус зваліўся ў з моста раку
У кітайскім горадзе Чунцын з-за бойкі паміж пасажыркай і кіроўцам у раку Янцзы зваліўся пасажырскі аўтобус. У выніку здарэньня загінулі па меншай меры 13 чалавек.
Аўтобус вылецеў з моста, вышыня якога – 50 мэтраў. Загінулі 13 чалавек, яшчэ двое прапалі бяз вестак.
Спачатку паведамлялася, што кіроўца транспартнага сродку рэзка павярнуў, каб пазьбегнуць сутыкненьня ў выніку чаго зьехаў з моста. Здарэньне адбылося яшчэ на мінулым тыдні, аднак цяпер, пасьля зьяўленьня відэакадраў з камэры назіраньня, якая знаходзілася ў салёне аўтобуса, стала вядома сапраўдная прычына трагедыі.
На відэа бачна, як пасажырка б'е кіроўцу, а ён сваю чаргу таксама спрабуе нанесьці ўдары разьюшанай жанчыне. Потым аўтобус, не зьніжаючы хуткасьці, выяжджае на сустрэчную паласу і прабівае агароджу моста, пасьля чаго запіс абрываецца.
У выніку інцыдэнту загінулі ўсе пасажыры аўтобуса.

паводле bbc.com/эж